МАСКВА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыляцеў сёньня ў расейскую сталіцу, каб узяць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 60-й гадавіны сканчэньня другой усясьветнай вайны.
Раней сёньня ў Нідэрляндах амэрыканскі прэзыдэнт наведаў вайсковя могілкі, дзе пахаваныя 8 тысячаў амэрыканскіх жаўнераў, якія загінулі ў баях з нацыстамі і ўзяў удзел ў жалобнай цырымоніі. Прэм''ер-міністар Нідэрляндаў Ян Пэтэр Балкэнэндэ ў часе цырымоніі сказаў.
(Бальканэндэ) «Яны змагаліся за свабоду і мір у Эўропе і засталіся на нашым кантынэнце, знайшоўшы апошні прытулак тут на могілках Маргратэн. Яны зрабілі найвялікшую ахвяру – аддалі сваё жыцьцё»
У сваю чаргу прэзыдэнт Буш, прамаўляючы на вайсковых могілках, дзе пахаваныя амэрыканскія вайскоўцы, падкрэсьліў:
(Буш) «Гэтым мірным травеньскім ранкам мы сьвяткуем вялікую перамогу. Тысячы беліх крыжоў з мармуру і зорак Давіда нагадваюць нам пра страшэнны кошт, які мы заплацілі за гэтую перамогу»