Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ірацкім урадзе з''явіліся чарговыя міністры


БАГДАД. Ірацкі парлямэнт зацьвердзіў кандыдатуры яшчэ шасьцёх чальцоў кабінэту міністраў. Чацьвёра новых міністраў – суніты. Міністрам абароны стаў Саадун аль-Дулеймі – былы афіцэр ірацкайга войска, які ўцёк з краіны ў 1984 годзе. На пасаду міністра нафтавай прамысловасьці прызначаны шыіт Ібрагім Бахр аль-Улум, які паабяцаў значна павялічыць экспарт нафты. Раней сёньня ў Багдадзе быў забіты высокапастаўлены ўрадовец і ягоны кіроўца. Цягам апошніх дзён ў Іраку ў выніку выбухаў і замахаў загінулі сотні чалвек. Між тым прэм''ер-міністар Іраку Ібрахім аль-Джафары заявіў, што ягоны ўрад зробіць усё магчымае, каб спыніць гвалт у краіне.
XS
SM
MD
LG