Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заклікае Паўночную Карэю вярнуцца да перамоваў у справе ядзернай праграмы


СЭУЛ. Расея заклікае аднавіць шматбаковыя перамовы ў справе паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Паводле расейскага амбасадара ў Пхэньяне Андрэя Карлава, гэта дапаможа палепшыць эканамічную сытуацыю ў самой Паўночнай Карэі і захаваць бясьпеку ў рэгіёне. Амаль год таму чарговы раўнд перамоваў, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі КНДР, Паўднёвай Карэі, ЗША, Кітаю і Расеі, скончыўся безвынікова. А напярэдадні Пхэньян адмовіўся ад далейшых перамоваў і заявіў, што мае ядзерную зброю і рыхтуецца правесьці выпрабаваньні гэтай зброі.
XS
SM
MD
LG