Сёньняшні “Ланцуг неабыякавых людзей” у Віцебску быў самы нешматлюдны за апошнія гады. Прычынай гэтага старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская лічыць учорашнія падзеі ў Менску, калі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі разагналі спэцпадразьдзяленьні байцоў АМОНу.
(Залеская: ) "Мы ўсё адно вырашылі акцыю праводзіць, нягледзячы на тое, што ўчора ў Менску акцыю памяці да ўгодкаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі праводзіць не дазволілі. Але, зважаючы на тое, што ў Менску адбыліся такія падзеі, сёньня да нас далучылася мала людзей. Але прыйшлі самыя сьмелыя, і мы будзем стаяць тут да канца".
Сябрам гарадзкіх арганізацый Аб''яднанай Грамадзянскай Партыі і Партыі БНФ, а таксама вядомаму праваабаронцу Валерыю Шчукіну, які да іх далучыўся, удалося прастаяць на плошчы ўсяго хвілін дваццаць. Неўзабаве пад''ехалі некалькі міліцэйскіх машынаў, і супрацоўнікаў міліцыі стала ці не ўдвая болей, чым пікетоўцаў.
Намесьнік начальніка Кастрычніцкага райаддзелу Аляксей Шаховіч запатрабаваў, каб людзі з партрэтамі разышліся, у адваротным выпадку, запэўніў ён, усе яны будуць дастаўленыя ў пастарунак – добраахвотна або гвалтам. Спадарыні Залескай ён асабіста нагадаў пра тое, што толькі ўчора на яе быў складзены пратакол за ўдзел у акцыі “Чарнобыльскі шлях”, і што паўторнае парушэньне правапарадку пацягне за сабою больш строгае судовае пакараньне – да прыкладу, арышт на 15 сутак – не зважаючы на сталы ўзрост і ня дужа моцнае здароўе.
Пад прымусам супрацоўнікаў міліцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” на Пляцы волі распаўся. Але партыйцы, хаця й пад наглядам міліцыянтаў, правялі і другую, заплянаваную на сёньня імпрэзу – усклалі памятны вянок да Вечнага агню на Плошчы Перамогі. Некалькі міліцэйскіх машын праводзілі іх з Пляцу Волі па вуліцы Леніна, патрульныя міліцыянты сачылі за іхнымі дзеяньнямі аж да самага апошняга моманту, аднак ускладзены вянок зь бел-чырвон-белай стужкай не кранулі.