НЬЮ-ЁРК. У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку працягваецца канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам выкананьня дагавору аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Сур''ёзную занепакоенасьць удзельнікаў канфэрэнцыі выклікае ядзерная праграма Паўночнай Карэі, якая вышйла з дагавору два гады таму і пагражае стварыць свой уласны ядзерны арсэнал.
У гэтай сувязі міністар замежных справаў Паўдзённай Карэі Бан Кі-Мун заявіў: «Мы знаходзімся на крытычным этапе ў нашых спробах урэгуляваць сытуацыю вакол ядзернай праграмы Пхэньяну мірным, дыпляматычным шляхам. Занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці расьце. Я магу сказаць, што ўрад маёй краіны разглядае вельмі шырокі спэктар спосабаў магчымага вырашэньня гэтай праблемы».