Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі правёў перамовы з кіраўніцтвам Ізраілю


ЕРУСАЛІМ. Расея будзе прадаваць супрацьпаветраныя сыстэмы Сырыі і супрацоўнічаць у ядзерных праграмах зь Іранам, бо гэта не пагражае балянсу сілаў на Блізкім Усходзе – заявіў сёньня ў Ізраілі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. (Пуцін:) “Тыя сыстэмы, якія мы пастаўляем, зьяўляюцца супрацьпаветранымі сыстэмамі бліжняга радыюсу дзеяньня і ніяк не пагражаюць тэрыторыі Ізраілю. Дзеля таго, каб увайсьці зь імі ў кантакт, трэба напасьці на Сырыю”. Тэль-Авіў адмоўна ставіцца да гэтых расейскіх праграмаў. Уладзімер Пуцін меў сёньня сустрэчы з прэзыдэнтам Ізраілю Машэ Кацавам і прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам. Абмяркоўвалася таксама расейская ініцыятыва правесьці ў Маскве міжнародную канфэрэнцыю ў пытаньні ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Тэль-Авіў лічыць такую канфэрэнцыю дачаснай.
XS
SM
MD
LG