Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан: адстаўка кіраўніка службы бясьпекі


БЭЙРУТ. Кіраўнік службы бясьпекі Лібану Джаміль ас-Саед падаў у адстаўку – за некалькі гадзін да заканчэньня вываду з краіны сырыйскіх войскаў.

Апазыцыя падазрае ас-Саеда ў дачыненьні да забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры. Пратэсты, выкліканыя забойствам, прычыніліся да ўрадавага крызісу ў Лібане й вываду з краіны сырыйскіх войскаў. Вайсковая прысутнасьць Сырыі ў Лібане доўжылася 29 гадоў.
XS
SM
MD
LG