МАНІЛА. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф заявіў, што ён не дазволіць МАГАТЭ правесьці інспэкцыі ядзерных аб’ектаў у краіне. Паводле Мушарафа, згода на інспэкцыі азначала б, што Пакістану нельга давяраць. Выступаючы ў сталіцы Філіпінаў, Мушараф таксама паведаміў, што ня дасьць згоды на допыт Абдул Кадыр Хана – стваральніка пакістанскай ядзернай бомбы. Афіцыйныя асобы Пакістану нядаўна прызналі, што Кадыр Хан сапраўды таемна перадаваў Ірану ядзерныя тэхналёгіі. Мушараф, аднак, сказаў, што Хан ёсьць нацыянальным героям і пакістанскія ўлады самі зададуць яму неабходныя пытаньні.