Нашаму чалавеку, адцуранаму ад каранёў, больш знаёмае прыйшлае расейскае вызначэньне: Москва не сразу строилась. Насамрэч, акінуўшы вокам гістарычны далягляд, апошні кплівец пераканаецца: яшчэ з часу князя Гедыміна – заснавальніка Вільні – народ дараджвае не сьпяшацца ды рабіць усё спраўна-ладна. Бо ведама ж: за адным цягам дрэва не сьсячэш. Дый тое праўда, што вялікае дрэва паволі расьце. Нездарма таксама папярэджваюць: ня разам на гару – паціхеньку, памаленьку. А да таго ж яшчэ салодка абяцаюць: будзе час – будзе й квас, ня ўсё за раз.
Не за дзень Вільня станавілася. Як не за дзень і не адразу чыніцца ўсё, што патрабуе мудрае развагі й спакойнага разьліку. Бо й сапраўды: не ўзьбярэсься ўпохапкі на гару й ня ўзросьціш за год магутнага дрэва. Людзтва ж таму й выжывае ўва ўсялякіх варунках і супярэчнасьцях, што празь вякі захоўвае здатнасьць удумліва ставіцца да ўсялякага пачыну. Бо толькі разбурэньне ёсьць лёгкім і хуткім, а збудоўваць даводзіцца паволі ды цярпліва. Дачынна ж таго, хто занадта пасьпешліва пнецца нешта перамяніць і сьцьвердзіць, выпрацавана даволі жорсткая перасьцярога: папярод бацькі ў пекла ня лезь.
Пра Маскву, якая не адразу будавалася, скажуць у нашых краёх ці не паўсюль. Ды амаль мэханічна, не задумляючыся пра сэнс. Бо ж не прырослы панятак да сэрца. А зь Вільняй, што не за дзень станавілася (менавіта станавілася – значыць усталёўвалася, ладавалася, а не папросту збудоўвалася), мяне зьвязвае цёплы спамін пра дбайнага краязнаўцу Генадзя Каханоўскага. Умеў чалавек мякка прыпыніць зацятае перарабленьне рэчаіснасьці адною трапнай заўвагай: не за дзень Вільня станавілася. На некаторых заўзятараў-адраджэнцаў, памкнёных з аднаго маху пераніцаваць апрыкрае сацыялістычнае пабытаваньне й абвясьціць дэмакратыю, настальговае слова Вільня ўплывала ледзь не магічна. Дасканала ведаючы гісторыю ці ня кожнага месьцейка, спадар Каханоўскі адчуваў важкасьць укладзенае працы й энэргіі ледзь не фізычна. І грацыёзна расстаўляў акцэнты, вымаўляючы простую старадаўнюю падказку: не за дзень Вільня станавілася...
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)