(Карэспандэнтка: ) “Мы прадстаўляем адмысловы выпуск, прысьвечаны модзе і вопратцы. На пачатку, як заўсёды, кароткі анонс”.
(Карэспандэнт: ) “Моладзь ахвотна наведвае крамы сэканд-хэнду. Там ёсьць з чаго выбіраць, дый кошты нізкія. У нашае праграме — споведзь сталага пакупніка”.
(Карэспандэнтка: ) “А ў працяг — толькі для нашых слухачоў маладая мадэльерка прагназуе модныя тэндэнцыі ў сэзоне вясна-лета 2005”.
(Карэспандэнт: ) “Далей у выпуску: яшчэ адная нашая госьця шые на замову беларускія народныя строі, а таксама стылізуе пад нацыянальную вопратку сучаснае адзеньне. Хто такія рэчы замаўляе і колькі яны каштуюць?”
(Карэспандэнтка: ) “І прыканцы перадачы мы пагаворым пра сподняе — тут таксама ёсьць свае модныя тэндэнцыі. Моладзь разважае пра інтымны гардэроб”.
Гаворкі пра сэканд-хэнд
(Карэспандэнтка: ) “Крамы сэканд-хэнду прыйшлі ў Беларусь недзе на пачатку 90-х мінулага стагодзьдзя. І адразу выклікалі цікавасьць у моладзі і абурэньне старэйшых”.
(Карэспандэнт: ) “Так. Памятаю, што асабліва актыўна тады раздражняліся людзі сталага веку. Яны казалі, што насіць чужыя рэчы — гэта абражае чалавечую годнасьць. Пры гэтым грамада забывалася, што яшчэ да зьяўленьня сэканд-хэнду існавалі камісійныя крамы, дзе таксама прадавалася вопратка, якая пабывала ў выкарыстаньні. А ў дзяцінстве кожны з нас альбо даношваў рэчы старэйшых братоў і сёстраў, альбо аддаваў у спадчыну свае”.
(Карэспандэнтка: ) “Трэба зазначыць, што з часам сэканд-хэнд перастаў раздражняць народ. Спадары і спадарыні перадпэнсійнага веку самі сталі наведвацца ў такія крамы. Праўда, робяць яны гэта ня таму, што гоняцца за моднымі тэндэнцыямі, а зь меркаваньняў эканоміі — вопратка там таньней за новыя апранахі”.
(Карэспандэнт: ) “Вольга, ёсьць да цябе прыватнае пытаньне. А ты ў такія крамы ходзіш? Можа, нешта там набывала?”
(Карэспандэнтка: ) “Я не хачу сказаць, што я грэблівая, але каб апрануць нешта пасьля незнаёмага чалавека, я ня ўпэўненая. Распавяду табе адну гісторыю. Аднойчы мы зь сяброўкамі завіталі ў такую краму, дакладней, гэта была спартовая заля. Мы вырашылі зазірнуць, каб даведацца, што ж такое сэканд-хэнд, бо чуткі хадзілі, што там сапраўды можна знайсьці нешта прыстойнае і таннае, і самае галоўнае — унікальнае. Калі мы трапілі ў гэтую залю і ўбачылі горы вопраткі, раскіданыя як на сталах, так і ў нейкіх скрынях, то жаданьне капацца там і шукаць нешта для сябе адразу зьнікла. Але, калі мы яшчэ ўбачылі, хто гандляваў гэтай вопраткай! Гэта былі маладыя прыгожыя хлопцы, можа, крыху старэйшыя за нас. Карацей, мы зрабілі круг гонару вакол гэтых заваленых сталоў і са сьмехам вылецелі адтуль. Пасьля гэтага я зразумела, што сэканд не для мяне”.
(Карэспандэнт: ) “Рэзюмэ з твайго аповеду такое: хлопцы вам не спадабаліся, вось і з сэканд-хэндам ня склалася”.
(Карэспандэнтка: ) “Хлопцы нам якраз і спадабаліся, але ў такія крамы я болдей не хаджу!”
(Карэспандэнт: ) “А госьць нашае праграмы, якія прадставіўся Алегам, толькі ў такіх крамах і апранаецца. Хлопец ня бачыць у гэтым нічога заганнага. Нават мяне пачаў агітаваць на тое ж”.
(Алег: ) “Адзеньне ў сэканд-хэндзе я набываю ўжо гады тры-чатыры. Вельмі цяжка, бывае, штосьці знайсьці, напрыклад, памер на абутак мне трэба 47—48, а таксама з-за росту мне трэба даўгія джынсы. Па-першае, гэта тое, што можна неяк самавыразіцца: апрануць тое, чаго не апранаюць іншыя. І, па праўдзе кажучы, можна купіць нешта вядомай фірмы, але таньней, чым у нейкіх бутыках. Таксама нейкія рэчы некаторых фірмаў наагул немагчыма набыць. Бывае так, што некаторую рэч фірмовую можна набыць у 10 разоў таньней, чым на рынку. Напрыклад, на мне цяпер майка “Бэншэрман” — вядомая ангельская кантора. Я яе купіў дзесьці за два даляры, а ў той жа “Лаўрыі” яна будзе каштаваць ну ня менш за 60—70 даляраў”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць нейкія сакрэты, як выбіраць рэчы? Паводле якіх крытэраў вы ацэньваеце стан вопраткі?”
(Алег: ) “Нейкія плямы, дзіркі могуць быць. Ёсьць такія плямы, якія можна праць, ёсьць такія плямы, якія застануцца на ўсё жыцьцё. Але тут таксама можна праявіць фантазію: нашыўкай зашыць ці які значак. У мяне значак, а пад ім вось дзірка. Гэтую майстарку я набыў за адну тысячу, і вось адзіны канкрэтны дэфэкт. Само сабой, калі дэфэкт, можна паспрабаваць пагандлявацца з тым, хто прадае гэты тавар. Я адзін раз памятаю, заважыў куртку, яна каштавала 24 тысячы. Там была дзірка. Я кажу: я вазьму за 12 тысяч рублёў, у два разы таньней, таму што там дзірка, і ён са мной згадзіўся”.
(Карэспандэнт: ) “Ці сустракалі вы ў крамах сэканд-хэнду беларускія тавары?”
(Алег: ) “Я не сустракаў: сама сыстэма сэканд-хэнду — гэта ў асноўным адзеньне з Эўропы. Можа, яны чаго баяцца, калі хтосьці заўважыць у сэканд-хэндзе беларускую майку, скажа: “Што гэта такое? Я лепш пайду і куплю гэтаю майку новую!” Па маленькіх гарадах ёсьць таксама сэканд-хэнды, але там іншая сыстэма. Вось тут крама ідзе, яны плацяць падаткі. А ў вёсцы прывезьлі, у якой-небудзь хаце ці кватэры гаспадыня, за ёй сышліся знаёмыя і купляюць. І заўважаў, што многія рэчы насілі гаспадары гэтай кватэры і потым вырашылі ад іх пазбавіцца. Але пазбавіцца так, каб іх купілі. Каб з плюсам выйсьці”.
Гаворкі пра мадэльераў
(Карэспандэнт: ) “Вольга, зноў карціць пацікавіцца тваім прыватным поглядам. За модаю ты, натуральна, сочыш — па табе відаць. Але наколькі яна для цябе істотная? Ці часта мяняеш гардэроб? Іншымі словамі, ты прытрымліваесься новых плыняў?”
(Карэспандэнтка: ) “Не хачу сказаць, што я супэр-пупэр модніца. Так, я рэгулярна аднаўляю свой гардэроб, але да вопраткі я стаўлюся без фанатызму. Ягор, а што такое мода для цябе?”
(Карэспандэнт: ) “Цяжка адказаць адназначна. Мяркуй сама: людзі, які гоняцца да модай, часам губляюць сваю індывідуальнасьць. Уяві сытуацыю: ты прыйшла на вечарыну, ці ў начны клюб, а там зь дзясятак наведнікаў у аднолькавым убраньні”.
(Карэспандэнта: ) “Бачыла такое”.
(Карэспандэнт: ) “Тады ты сама разумееш, што гэта вельмі будзе падобна на сярэднюю школу часу Савецкага Саюзу, ці на збор у клюбе вайсковай часткі. Так што модаю я цікаўлюся для агульнага разьвіцьця. А нашу тое, у чым мне камфортна”.
(Карэспандэнтка: ) “Значыць, наступнае інтэрвію не для цябе. Мы запрасілі ў студыю мадэльерку Рэгіну. Мэта — даведацца, што будзе модна ўвесну і ўлетку 2005 году”.
(Рэгіна: ) “Па-першае, гэта яскравыя колеры. Будзе моднае салатнае, блакітнае адценьне, аранжавае, чырвоны будзе модны колер. З кірункаў — тут вылучаюцца розныя стылі, напрыклад, для жанчын гэта стыль такі рамантычны: асоба, якая любіць вандраваць. У сваім адзеньні яна можа выкарыстоўваць упрыгожаньні, зьвязаныя з морам: чарупінкі, каралы тыя ж. Таму ў колеры ейнага адзеньня можна будзе пабачыць і каралавыя адценьні, і блакітныя марскія адценьні. З сылюэтаў ёсьць таксама розныя, якія ідуць на гэты сэзон: і вузкія міні-спадніцы, кароткія штаны-нагавіцы. Па ўкраінскай рэвалюцыі ў моду ўвайшла такая жанчына, падобная да Юліі Цімашэнкі, у такім вясковым стылі — як яна, носіць касу праз галаву, і адзеньне ў такім вясковым стылі. З адзеньня вельмі модная тэндэнцыя — рэтра. Мадэльеры зьвяртаюцца да 1940-х гадоў, выкарыстоўваецца ўбраньне, элемэнты крою 1940-х — гэта шыкоўная жанчына, якая носіць убраньні, якія прапаноўваў нам калісьці Дыёр. Ён прапанаваў вузкую талію, шырокія спадніцы”.
(Карэспандэнт: ) “А што з мужчынскім адзеньнем?”
(Рэгіна: ) “У мужчынаў цяпер вельмі цікава. Цяпер некалькі кірункаў ідзе. Адзін стыль сафары, вельмі папулярны цяпер. Гэта вялізныя накладныя кішэні, колеры — белы, карычневы, колер слановай косьці. Папулярныя таксама яркія колеры ў мужчынскім адзеньні. Хаця я ня ведаю, наколькі гэта дойдзе да нас, але на подыюмы мужчыны выходзяць, гэта пінжак ці куртка яскрава-блакітнага колеру з рознымі кветкамі, такое раней лічылася проста жаночым, а цяпер перайшло проста ў мужчынскую моду. Проста нашыя мужчыны, яны больш кансэрватыўныя, чым, напрыклад, у паўднёвых краінах. Чым бліжэй да поўначы, тым менш яскравых колераў носяць людзі. У нас усё ж такі больш можна пабачыць такіх спакойных колераў, прыбліжаных да нашых умоваў. Гэта сьвятлоадчуваньне пераносіцца”.
Гаворкі пра нацыянальныя строі
(Карэспандэнт: ) “Неяк у газэце мне трапілася прыватная абвестка: шыю беларускае нацыянальнае адзеньне”.
(Карэспандэнтка: ) “І ты вырашыў скарыстаць шанец і замовіць нешта сабе?”
(Карэспандэнт: ) “Прызнаюся, магчымасьць такую разглядаю, аднак да канкрэтных дзеяньняў справа пакуль не дайшла. Але толькі пакуль. А ты змагла б апрануць стылізаванае пад этна і выйсьці ў людзі? Скажам, прыйсьці ў такім выглядзе на працу альбо завітаць ў госьці?”
(Карэспандэнтка: ) “Чаму не? Калі гэта прыгожа, то я лічу, што любая модніца з задавальненьнем апране ці то спадніцу зь беларускім арнамэнтам ці вышыванкай, ці то кашулю. Гэтая адзежа вылучыць сярод іншых і прыцягне да яе ўвагу”.
(Карэспандэнт: ) “Каб паглядзець, наколькі твае заявы будуць стасавацца з канкрэтнымі дзеяньнямі, прапаную табе наступны раз прыйсьці ў студыю ў нацыянальным строі. Пабачым, як гэта будзе выглядаць”.
(Карэспандэнтка: ) “Без праблемаў”.
(Карэспандэнт: ) “Спадарства, адкрыю сакрэт. Вольга Канапелька некалі прафэсійна займалася танцамі. І натуральна, у яе ёсьць досьвед публічных выступаў у нацыянальным строі. Выглядае, ёй няцяжка будзе згадаць нядаўняе мінулае. Вольга, як надумаеш пашыць нешта сабе, зьвяртайся — нумар тэлефона ў мяне захаваўся”.
(Карэспандэнтка: ) “Дамовіліся. Да наступнай перадачы я гэта зраблю”.
(Карэспандэнт: ) “А пакуль прапаную паслухаць Юлію. Яна ўласна і шые такую вопратку”.
(Юлія: ) “Я раблю беларускія строі, любую варыяцыю на тэму беларускага строю, то бок бярэцца сучасная нейкая мадэль выкрайкі і аздабляецца ўсё беларускімі ўзорамі. Альбо бяруцца за снову нейкія тканіны, нейкія матывы беларускія. Таксама займаюся рэканструкцыяй час ад часу, калі замова ёсьць такая. Гэта робіцца вельмі проста. Мне могуць прынесьці выкрайку, якую трэба проста аздобіць вышыўкай, альбо людзі проста малююць, кажуць, што яны хочуць, і па гэтым мы ўжо глядзім, што можам зрабіць”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі гэта каштуе, калі я вас папрашу зрабіць даматканую кашулю XXL? Колькі вы возьмеце зь мяне?”
(Юлія: ) “Недзе каля 50 даляраў. Гледзячы колькі будуць каштаваць матэрыялы, а па-другое, які аб’ём працы трэба будзе выконваць”.
(Карэспандэнт: ) “Кліентаў шмат?”
(Юлія: ) “Трэба сказаць, што гэта праца нестабільная: яна не прыносіць сталага заробку, як, напрыклад, звычайна на працу хадзіць. Попыту на такія рэчы няма, буйнымі партыямі гэта рабіць немагчыма. А па-другое, нягледзячы ні на што, ня так шмат народу шукае такія рэчы”.
(Карэспандэнт: ) “А ці былі такія сытуацыі, калі людзі набывалі гэта для побытавага ўжытку?”
(Юлія: ) “У мяне ня вельмі часта, разоў пяць было за ўвесь час. Па-першае, некаторыя людзі проста змагаюцца за тое, каб была такая рэч, як нацыянальнае адзеньне. Некаторыя зьбіраюць, бо цікавяцца гэтымі рэчамі, а некаторым проста “вельмі прыгожа”, “хачу мець”.
(Карэспандэнт: ) “Можаце параіць, на які строй, на якое мерапрыемства беларуская клясычная кашуля можа падысьці, а дзе зьяўляцца ў ёй недарэчна? Як стасуецца гэта з джынсамі, са штроксамі і зь нейкім пінжаком?”
(Юлія: ) “Па-першае, тут грае вялікую ролю спалучэньне матэрыялаў. Калі аксамітная спадніца, то, канечне, да аксаміту нельга шаўковыя тканіны стасаваць. Тое ж самае і з натуральнымі льнянымі тканінамі: у прынцыпе, і ўлетку можна зьявіцца на вуліцу, калі ёсьць такое вялікае жаданне. Але ж працуеш ты ня ўвесь дзень, ня ўвесь час — таму, калі ласка, насіце. За мяжой, асабліва ў скандынаўскіх краінах, для моладзі нацыянальнае адзеньне — самае лепшае адзеньне”.
(Карэспандэнт: ) “Вы згадалі, што займаецеся рэканструкцыя строяў. Што гэта такое?”
(Юлія: ) “Вельмі проста: калі чалавек да нас прыходзіць і кажа: “Мне трэба беларускую кашулю такога і такога рэгіёну, такога і такога часу”. Трэба ісьці шукаць выкрайкі, фатаздымкі розныя. Гэта бібліятэка, паходы па музэях, можа быць. Можа, да бабулі варта завітаць, таму што вельмі часта ў скрынях у бабулі такія рэчы”.
(Карэспандэнт: ) “А сподняе, бялізна: у беларусаў яна наагул ці была? І калі да вас прыйдзе чалавек нешта такое замовіць, вы на яго паглядзіце, як на дзівака?”
(Юлія: ) “Калі ў яго ёсьць жаданьне, можна зрабіць і сподняе. Вельмі шмат напісана кнігаў розных на гэтыя тэмы, і ледзь ня ў кожнай бібліятэцы яны ёсьць, калі ўжо вельмі камусьці цікава паглядзець. У прынцыпе, кроіцца па нейкай адной выкрайцы. Зноў жа, тут эканомія тканіны. Раней гаспадыні гэтак рабілі: звычайна з прастакутнікаў, і гэта ня вельмі цяжка”.
(Карэспандэнт: ) “Такія замовы былі?”
(Юлія: ) “Не, такіх замоваў не было”.
Гаворкі пра сподняе
(Карэспандэнтка: ) “Нешта мне падказвае, Ягор, што пра сподняе ў папярэднім інтэрвію ты запытаўся невыпадкова”.
(Карэспандэнт: ) “Інтуіцыя цябе не падманвае. Я разумею ўсю далікатнасьць і нават інтымнасьць моманту, але калі паглядзець аб’ектыўна, сподняе — такая ж частка гардэробу моладзі, як, прыкладам, джынсы ці кашуля. Ты са мной згодная?”
(Карэспандэнтка: ) “Так. Ды толькі абмяркоўваць яе неяк няёмка. Усё-такі — гэта вельмі асабістае”.
(Карэспандэнт: ) “Канапелька, ты нічым ня розьнісься ад астатніх жанчын. У часе падрыхтоўцы праграмы самым цяжкім якраз было знайсьці чалавека, які б пагадзіўся паразважаць на тэму “сподняе”. Усім вядома, што найбольшую ўвагу гэтаму элемэнту гардэробу надаюць дзяўчаты. (Для сябе яны гэта робяць ці каб прыцягнуць увагу супрацьлеглага полу — гэта іншае пытаньне.) І я, натуральна, першапачаткова зьвяртаўся да іх”.
(Карэспандэнтка: ) “Цікава, і што ты пачуў у адказ?”
(Карэспандэнт: ) “Чаго я толькі ня выслухаў! І кім мяне толькі не абзывалі! Лучыла выказваньні ўсіх дзяўчат катэгарычная адмова. І тады я вырашыў зьвярнуцца да хлопцаў. З усіх іх наважыўся пагутарыць Янка — гэта студэнт мэдунівэрсытэту”.
(Карэспандэнтка: ) “М-да, я ўяўляю да чаго дагаварыліся два хлопцы, калі тэмаю іхнае размовы было сподняе...”
(Карэспандэнт: ) “Набярыся мужнасьці і слухай!”
(Карэспандэнт: ) “Калі разглядаць такую частку вопраткі, як сподняя бялізна, ці ёсьць нейкая мода, тэндэнцыі?”
(Янка: ) “Ну, вядома ёсьць тэндэнцыі. Напрыклад, камусьці падабаюцца толькі карункі, а закрытая бялізна не падабаецца. Заўсёды сустракаў, што людзі дзеляцца на дзьве клясы: тыя, каму падабаецца закрытая бялізна, і тыя, каму падабаюцца карункі”.
(Карэспандэнт: ) “З пачатку кожнага сэзону прыходзіць нейкая мода. Што да сподняй бялізны, ці ёсьць нейкія модныя тэндэнцыі?”
(Янка: ) “Да жалю, вось гэты сьвет жанчын зразумець немагчыма. Нават тых, што нам блізкія. Таму ўся гэта мода падпарадкоўваецца нейкім законам, якія мне невядомыя. Ім нешта падабаецца, яны гэта купляюць”.
(Карэспандэнт: ) “А калі казаць пра мужчынскую бялізну, тут таксама ёсьць нейкія тэндэнцыі, нейкія сымпатыі, або ўсё значна прасьцей?”
(Янка: ) “Напэўна, усё значна прасьцей. Мужчыны ў гэтым сэнсе прымітыўнейшыя за жанчын. А ўвогуле, гэта ня так важна для мужчыны. Важней, што пад бялізнай”.
(Карэспандэнт: ) “А ці абмяркоўваюць у моладзевым асяродку тое ж сподняе?”
(Янка: ) “Так. Дакладна. Абмяркоўваецца. Напрыклад, у маёй групе, дзе я вучуся, гэта даволі папулярная тэма. І дзяўчаткі заўсёды любяць паспрачацца наконт таго, у каго там больш прывабная бялізна. Толькі эмоцыі! Можа, гэта неяк сорамна казаць, што мы там размаўляем на такія ня вельмі сур’ёзныя тэмы, але ж тэма бялізны даволі-такі папулярная тэма ў чыста мужчынскім асяродку. Рознае кажуць. Хтосьці кажа, што вельмі любіць стрынгі. І калі ён бачыць дзяўчыну ня ў стрынгах, а ў нейкіх больш закрытых мадэлях, яго гэта не ўзбуджае. Некаторыя кажуць: мне ўсё роўна, які колер; а нехта кажа: я не люблю, калі бялізна выглядае як купальнік. Да фэтышызму даходзіць: некаторыя кажуць, што галоўнае ў дзяўчыне, каб яна была ў ніжняй бялізьне і ў момант самы сакральны-інтымны не здымала яе”.
(Карэспандэнт: ) “Развагі пра бялізну, нейкая шчыльная ўвага да выбару яе нейкім чынам сьведчаць пра фэтышызм альбо гэта проста ўвага да ўласнага цела?”
(Янка: ) “Напэўна, гэта нейкім чынам адносіцца да фэтышызму. Ну, я вось чытаю даволі многія літаратуры, у тым ліку па тэмах, зьвязаных з сэксам, менавіта літаратуры акадэмічнай. Я магу сказаць, што ўсе мы ў рознай ступені з фэтышысцкімі схільнасьцямі”.
(Карэспандэнтка: ) “Спадарства, адмысловы выпуск “Маладых галасоў”, прысьвечаны модзе і вопратцы, фінішуе”.
(Карэспандэнт: ) “Спадзяемся, што цяпер вы па-іншаму будзеце глядзець на крамы сэканд-хэнд; што вы ўлічылі падары мадэльеркі на сэзон вясна-лета 2005; што пасьля нашых інтэрвію вам захацелася набыць нацыянальны строй, ці хаця б стылізаваць пад яго штодзённае адзеньне. А яшчэ мы спадзяемся, што ў аповедзе пра сподняе вы ня ўгледзелі плюгаўства”.
(Карэспандэнтка: ) “Нам было прыемна працаваць для вас. Хутка зноў пачуемся ў праграме “Маладыя галасы” на хвалях Беларускай Свабоды!”
(Карэспандэнт: ) “Пакуль!”