Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Акаева вярнулася ў Кіргізстан


БІШКЕК. Каля 300 чалавек правялі пікет ля будынку парлямэнту, пратэстуючы супраць вяртаньня ў Кіргістан Бэрмет Акаевай, дачкі былога прэзыдэнта Аскара Акаева. Пікетоўцы патрабавалі, каб Акаеву пазбавілі дэпутацкага мандату, які яна атрымала ў выніку парлямэнцкіх выбараў 24 сакавіка. Нагадаем, што менавіта масавыя пратэсты супраць спрэчных вынікаў гэтых выбараў і прывялі да зьмены ўлады ў Кыргыстане. Пікетоўцы крычалі “Бэрмет Акаева -- вон з Кыргістану”.Бэрмет Акаева нечакана вярнулася ў Бішкек ў чацьвер і ўзяла ўдзел у паседжаньні парлямэнту. Сьпікер Амурбек Тэкебаеў, аднак, паведаміў, што Акаева пакуль яшчэ не прыняла прысягу дэпутата.
XS
SM
MD
LG