(Спадарыня: ) “Міністэрства аховы здароўя загадала ўсім кіраўнікам мэдычных установаў сабраць з усіх мэдработнікаў дабравольна-прымусова грошы ў фонд ленінскага суботніка. Таму, хто адмовіцца даць грошы, пагражае скасаваць кантракт, звольніць з працы. Мэдыкі абураюцца, але вымушаны будуць аддаць грошы”.
(Зыль Мікола: ) “У мяне да Лукашэнкі два пытаньні. Пытаньняў шмат, але два ў мяне галоўныя. Хто даў права спадару Лукашэнку зьневажаць і гандляваць незалежнасьцю краіны з-за сваіх амбіцыяў? Дзе і калі можна ў СМІ выказаць нейкую іншую думку, чым думае Бацька? І другое пытаньне. На якой падставе і навошта праводзіцца этнацыд беларускага народу? З-за гэта ж Бог пакарае і Расею, і Беларусь”.
(Валер Пятровіч: ) “Што б хацеў напісаць у кнігу скаргаў? Саша! Едзь дахаты!”
(Маісенка Генадзь: ) “На Вашае пытаньне тыдня ў мяне атрымаўся вось такі скарочаны адказ. Юрыдычна я б напісаў так. Найхутчэйшае выкананьне ўсіх без выключэньня патрабаваньняў паміж сусьветных супольнасьцяў АБСЭ і ААН зь бездакорным выкананьнем сваіх жа законаў і канстытуцыі; і прыцягненьне за крымінальныя адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні. Па-хрысьціянску, шаноўныя спадары, выйдзіце да народа і пакайцеся перад ім і перад Богам за ўсё тое ганебнае, што нарабілі, робіце. Можа, народ і даруе. А па-свойску, можа, які зь якім нават і праз чарку і шкварку быў знаёмы, я б адказаў так. Даражэнькія, няўжо вы сорам і душу назусім зьняважылі? Няўжо вам не пачварна, што ў будучыні мажліва вас чакае лёс Чаўшэску альбо Садама, а нашчадкам вашым душэўныя пакуты на стагодзьдзі? Вашым жа нашчадкам, даражэнькія!”
(Спадар: ) “Хачу выказацца наконт адзінага кандыдата ад апазыцыі да прэзыдэнцкіх выбараў. Пачуў, што на канфэрэнцыі выбралі адзіным кандыдатам Калякіна, гэтага прадстаўніка кампартыі. Хачу сказаць, што тыя, хто сымпатызуе кампартыі, абавязкова прагаласуе за Лукашэнку, за дзейнага прэзыдэнта. А праціўнікі прэзыдэнта ніколі не прагаласуюць за прадстаўніка кампартыі, таму што гэта адзінае цэлае: дзейны прэзыдэнт і камуністычная партыя”.
(Спадар: ) “Хацеў бы падзяліцца наступнымі думкамі. Лукашэнка, які зьяўляецца ворагам беларускага народу, задумаў цяпер нейкую валтузьню з вайскоўцамі. Уключыце радыё, тэлебачаньне – паўсюль страляюць, паўсюль ходзяць. Адцягнуў ад народнай гаспадаркі недзе чатыры тысячы людзей, людзей працаздольных. Эканоміку трэба ўмацоўваць! У эканоміцы моц любой дзяржавы, а не ў “шагистике”, якую скарыстоўваюць, ці недзе там стрэльнуць. Ідыятызм! Ды ёсьць цяпер сродкі, адна-дзьве стратэгічныя бомбы – і няма нічога ад няшчаснай маленькай Беларусі! Таму толькі пад крыло савецкіх войскаў мы можам… Гэта так баіцца за скуру сваю, менавіта за скуру, гэты Лукашэнка, каб ня дай Бог!
А я б наадварот войска цалкам скараціў! Яны нікому непатрэбныя! Гэта ўсё глупства! Хлопцы хутка паразьбягаюцца, калі пачуюць хоць адзіны стрэл. А лепш бы умацаваў унутраныя і памежныя войскі – і дастаткова было б! Хопіць! Усе гэтыя сродкі – к народную гаспадарку, інвэстыцыі, умацоўваньне! Вось што важна! Тады б сапраўды і жыцьцё людзей палепшылася. А то такія вялікія грошы траціць на паветра! Колькі паліва страчваецца! Каму гэта трэба?”
(Спадарыня: ) “Кіраўніцтва рэдакцыі Свабода на Беларусі! Ці слухаюць супрацоўнікі Свабоды прымачы ў Менску? Ці магчыма слухаць тут Радыё Свабода? І тут, думаю, справа ня ў тым, што глушаць. Адзін выступоўца гаворыць добра, усё чутна і гучна, а другі жуе там нешта, нічога не разабраць. І наогул, мяркую, што тут вінаваты прыстасаваньні, якімі карыстаюцца ў Чэхіі ці тут у нас. Абсталяваньне вельмі недасканалае, бо расейскую Свабоду ці ўкраінскую добра чуваць, а менавіта беларускую Свабоду немагчыма слухаць! Зрабіце што-небудзь, каб мы маглі, слухачы Радыё Свабоды, нармальна слухаць вашыя перадачы!”