Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чэлсі” выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў


ЛЁНДАН. Лёнданскі клюб “Чэлсі” выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў па футболу. Хаця футбалісты “Чэлсі” прайгралі ў чвэрцьфінальным матчы ў адказ мюнхенскай “Баварыі” зь лікам 2:3, паводле сумы двух гульняў яны атрымалі выхад у паўфінал, дзе іх сапернікам будзе пераможца ў матчы "Ювэнтус" - "Лівэрпуль". Яшчэ адным паўфіналістам Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў стаў італьянскі клюб “Мілан”, нягледзячы на тое, што ягоны матч з “Інтэрам" быў спынены судзьдзём з прычыны хуліганства заўзятараў.
XS
SM
MD
LG