ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў сёньня будзе весьці перамовы з прэм’ер-міністрам Пакістану Шаўкатам Азізам. Учора ў Ісламабадзе адбылася яго сустрэча з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам, Аліеў назваў перамовы вельмі пасьпяховымі. Пэрвэз Мушараф высока ацаніў двухбаковыя стасункі, аднак дадаў, што абодва лідэры лічаць неабходным палепшыць дзелавыя сувязі паміж краінамі.