(Карэспандэнтка: ) “1 красавіка ў некаторых краінах – дзень гумару, дзень сьмеху. Але ў Англіі, да прыкладу, гэта – дзень усіх дурняў. Вось як для Беларусі? Што для Вас 1 красавіка?”
(Дзяўчына: ) “Насамрэч, гледзячы на лінгвістыку. Ангельскае слова “fool” – дурань – перакладаецца таксама як “жартачкі”, “падколачкі” нейкія. Хто як перакладае. Хто як прывык глядзець на жыцьцё. Для Беларусі гэта дзень… я лічу, што ўсё ж такі дурняў. І ведаеце чаму? Беларусы думаюць, што жартаваць і ўсьміхацца трэба толькі ў гэты адзін дзень, а не на працягу ўсяго году. Таму гэта дзень дурняў, а ня дзень гумару”.
(Карэспандэнтка: ) “На Вашу думку, 1 красавіка – гэта дзень сьмеху альбо дзень дурня?”
(Мужчына: ) “Гэта залежыць ад таго, пра што мы думаем. Улічваючы тое, што мы жывем у краіне адпаведнай, то ў нас – дзень дурня”.
(Карэспандэнтка: ) “А хто ў нас дурань?”
(Мужчына: ) “Хто пасьпеў пасварыцца з усім сьветам, і думае, як пасеяць, як пажаць, а ня што будзе з краінай праз 5 гадоў, напрыклад, я ўжо не кажу, што праз 10. А ўлічваючы тое, што насельніцтва ўсё трывае, то краіна ў нас такая – краіна дурняў”.
А вось вядомы рок-музыка, лідэр гурту “Н.Р.М.” Лявон Вольскі, які валодае цудоўным пачуцьцём гумару, нават пакрыўдзіўся, калі я запыталася, для яго гэта дзень сьмеху ці дзень дурня?
(Вольскі: ) “Гэта дзень сьмеху, ясна, а ня дзень дурня. Дзень крэатыву для людзей, у якіх ёсьць пачуцьцё гумару”.
(Карэспандэнтка: ) “А шмат такіх людзей у Беларусі?”
(Вольскі: ) “Шмат, канешне. Проста калі ставіцца да гэтай сытуацыі без пачуцьця гумару, то можна адразу класьціся ў труну”.
(Карэспандэнтка: ) “А вас разыгрывалі ў гэты дзень, з вамі жартавалі?”
(Вольскі: ) “Такога выбітнога я не памятаю, але пэрыядычна я “трапляўся”, канешне. Затое памятаю, як мы пажартавалі адзін раз з Міхалам Анемпадыставым. Сказалі, што прыйшло запрашэньне ехаць “Народнаму альбому” ў Францыю, яму далі дыскету, дзе быццам бы ўсе каардынаты тых, хто запрашае. І ён увесь дзень хадзіў і мучыўся, дзе б яму дыскету адкрыць (тады былі праблемы з кампутарамі). А калі ён адчыніў – там было зь 1 красавіка віншаваньне”.
А цяпер пытаньне да лідэра “Нэйра-дзюбэля” Аляксандра Кулінковіча.
(Карэспандэнтка: ) “1 красавіка быў заплянаваны канцэрт “Нэйра-дзюбэля” ў “Рэактары”. Канцэрт адменены. Можа, гэта жартачкі, Вас проста так разыгралі на 1 красавіка, і канцэрт адбудзецца?”
(Кулінковіч: ) “Не, я думаю, што канцэрту ня будзе. Наўрад ці яны здольныя на такія жарты”.
(Карэспандэнтка: ) “Аляксандар, а чым Вам тлумачылі адмену канцэрту?”
(Кулінковіч: ) “Першы дзень шматзначна ківалі галавой і казалі: ну-у, сам разумееш, забаранілі. А ўчора я прачытаў у газэце, што яго забаранілі быццам бы з той прычыны, што на апошнім рокавым канцэрце ў клюбе “Леа” скінхэды ўчынілі бойку. Ну, калі з-за таго, што прыйшоў нехта і нахуліганіў будуць адмяняць нешта… Я б прапанаваў скінхэдам пайсьці да Дому ўраду і там бойку ўчыніць, можа, тады ўрад забароняць?”
Гэта быў рок-музыка Аляксандар Кулінковіч. І апошняе пытаньне да прафэсыйнага сатырыка, актора тэатру “Хрыстафор” Аляксандра Вергунова.
(Карэспандэнт: ) “Што такое 1 красавіка для гумарыста?”
(Вергуноў: ) “Гэта дзень бадай што самай суровай працы для гумарыста”.
(Карэспандэнтка: ) “А як Вы лічыце, беларусам хапае ў жыцьці пачуцьця гумару, сьмеху, ці ўсё ж такі мы нейкія змрочныя, сумныя?”
(Вергуноў: ) “Не, чаму? Проста, пэўна, многія людзі ня ведаюць, што яны з гумарам. Гумар беларускі існуе, і ён вельмі цікавы. Напрыклад, мой самы любімы анэкдот беларускі: “Скажыце, ці кусаецца ваш сабака?” – “Кусаецца. Не зьвяртайце ўвагі, ён надта пераборлівы”. Мы ўжо звыкліся з тым, што ў нас бадай што кожны дзень штосьці адбываецца сьмешнае. І мы проста не зьвяртаем ўвагі на тое. Можа, таму здаецца, што ў беларусаў ня надта з гумарам”.