Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не закрываюць справу супраць Бобі Фішэра


ВАШЫНГТОН.Злучаныя Штаты не зьбіраюцца закрываць справу супраць экс-чэмпіёна сьвету ў шахматах Бобі Фішэра. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі ў чацьвер паведаміў, што Вашынгтон, як і раней, лічыць, што ў 1992 годзе Фішэр парушыў рэжым санкцыяў супраць Югаславіі, гуляючы там матч з Барысам Спаскім. Эрэлі выказаў шкадаваньне, што ўлады Японіі, дзе Фішэр быў затрыманы з пратэрмінаваным амэрыканскім пашпартам, ня выдалі яго ЗША. Ісьляндыя дала шахматысту сваё грамадзянства, у выніку чаго ён змог пакінуць Японію.
XS
SM
MD
LG