Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль у панядзелак перадасьць пад кантроль палестынцаў Тулькарм


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль у панядзелак перадасьць другі пасьля Ерыхону горад на Заходнім Беразе Ярдану пад кантроль палестынскіх сілаў бясьпекі – паведаміў міністар абароны Шаўль Мофаз. Вывад ізраільскіх войскаў з гораду Тулькарм павінен пачацца ўжо заўтра. У блізкім часе палестынцам таксама будзе перададзены горад Калькілія. Пагадненьне аб перадачы пад кантроль палестынскіх сілаў бясьпекі пяці гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану было дасягнутае ў лютым на ізраільска-палестынскім саміце ў Эгіпце. Сёньня на Заходнім Беразе Ярдану ў выніку абстрэлу палестынскімі экстрэмістамі параненыя трое ізраільскіх вайскоўцаў і афіцэр паліцыі.
XS
SM
MD
LG