19 сакавіка, як і месяц таму, сацыял-дэмакраты хацелі сабрацца ў матэлі. Аднак калі аўтобусы з дэлегатамі прыбылі туды, адміністрацыя матэлю паведаміла, што яна ня можа прыняць гасьцей з тэхнічных прычынаў.
Спробы дазнацца, што азначае выраз “тэхнічныя прычыны” зацягнуліся амаль на дзьве гадзіны, пасьля чаго адміністрацыя заявіла, што ў матэлі няма электрычнасьці. Арганізатары зьезда сказалі, што сьвятло сярод белага дня ім непатрэбна, але кіраўніцтва матэля катэгарычна адмовілася выконваць дасягнутую папярэдне дамову.
Пакуль ішло высьвятленьне справы, надыйшоў час абеду, і сацыял-дэмакраты з усёй Беларусі на арэндаваных аўтобусах накіраваліся ў рэстарацыю “Журавінка”. Афіцыянткі не пасьпелі нават данесьці ўсе салаты, як да прысутных зьвярнуўся Аляксандар Казулін. Ён паведаміў, што кіраўніцтва комплексу “Журавінка” патрабуе, каб госьці пакінулі рэстарацыю. Як сказаў спадар Казулін, яму нават паабяцалі ня браць грошы за салаты, толькі б яго людзі хутчэй сышлі.
А 16-й гадзіне, так і не дачакаўшыся абеду, сацыял-дэмакраты пакінулі рэстарацыю. Было вырашана разьехацца па дамах. Як сказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Анатоль Ляўковіч, “тэрмін правядзеньня зьезду мы вызначым. Думаю, ён пройдзе праз пару тыдняў”.
На думку спадара Аляксандра Казуліна, хаця юрыдычна сёньня аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў не адбылося, але рэальна сёньняшнія дзеяньні паказалі, што сацыял-дэмакраты настроеныя на аб’яднаньне, што яны гатовыя весьці барацьбу за свабоду ў Беларусі. Таксама ўлады паказалі сваімі дзеяньнямі, што яны не прымаюць ніякай спробы цывілізаванага дыялёгу.
На зьезьдзе, які не адбыўся, былі госьці зь Нямеччыны, Украіны і Расеі. Яны былі шакаваныя тым, што ўбачылі, і заявілі, што гэта неспалучальна з паняцьцем цывілізаванай краіны.
На здымку: дэлегаты зьезду, у цэнтры - Аляксандар Казулін