ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што ня будзе прызначаць дату вываду брытанскіх войскаў зь Іраку. Пад час свайго выступу ў парлямэнце Блэр падкрэсьліў, што брытанскія сілы спачатку павінны выканаць сваю місію. Тым часам, прэм’ер-міністар Італіі Сільвія Бэрлюсконі заявіў пра пляны пачаць вывад італьянскага вайсковага кантынгенту ў верасьні.