Што тычыцца эканамічных стымулаў з боку ЗША, то маецца на ўвазе падтрымка Ірану ў далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі і продаж запасных частак для састарэлых камэрцыйных іранскіх авіяляйнэраў. Гэтыя прапановы набудуць моц, калі Тэгеран пагодзіцца цалкам спыніць узбагачэньне ўрану, якое можа стаць ключавым крокам ў стварэньні ядзернай зброі.
Учора Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла аб збліжэньні амэрыканскіх і эўрапейскіх падыходаў у стратэгіі наконт ядзернай праграмы Ірану.
(Райс: ) “Мы працягваем працаваць з нашымі эўрапейскімі калегамі над тым, каб у нас былі адзіныя мэты што да ядзернай праграмы Ірану, каб мы маглі больш актыўна падтрымліваць намаганьні Эўразьвязу ў гэтым пытаньні. І я думаю, што мы дасягаем прагрэсу, і мы будзем мець вынікі ў гэтым пытаньні даволі хутка”.
Іран цьвердзіць, што ягоная ядзерная праграма скіраваная на мірныя мэты, а ЗША абвінавачваюць Іран у сакрэтнай распрацоўцы ядзернай зброі.
Раней Злучаныя Штаты нічога не прапаноўвалі Ірану ўзамен на адмову ад спрэчнай ядзернай праграмы. У гэтым палягала галоўнае адрозьненьне ад дыпляматычнага падыходу Эўразьвязу. Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія, якія вялі перамовы з Тэгеранам, прапаноўвалі Ірану дапамогу ў сфэры гандлю, тэхналёгій і бясьпекі ўзамен на гарантыі, што Іран ня будзе распрацоўваць ядзерную зброю. Але краіны Эўразьвязу сьцьвярджалі, што іхнія намаганьні будуць марнымі, калі Вашынгтон не падтрымае гэтыя прапановы.
Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі, на якіх спасылаюцца “Нью-Ёрк-Таймс” і “Вашынгтон пост”, кажуць, што ЗША не плянуюць непасрэдна далучыцца да перамоваў з Іранам, якія аднавіліся ва аўторак ў Жэнэве.
Піроўз Моджтагедзадэг, прафэсар геапалітыкі з унівэрсытэту ў Тэгеране мяркуе, што ЗША зь іхнымі прапановамі не пераканаюць Тэгеран цалкам спыніць узбагачэньне ўрану.
(Моджтагедзадэг: ) “Прыблізна тыдзень ці два таму, іранскі прадстаўнік на перамовах, гаворачы пра гэтую праблему, сказаў наступнае: “Народ не дазволіць нам гэта зрабіць”. Калі я быў у Тэгеране некалькі месяцаў таму, гэткія ж камэнтары падавалі і газэты, сьцьвярджаючы, што спыненьне ўзбагачэньня ўрану будзе лічыцца здрадай у Іране”.
Летась у лістападзе Іран пагадзіўся часова прыпыніць ўзбагачэньне ўрану. Раней ЗША неаднойчы накладалі права вета на сяброўства Ірану ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Міністар гандлю Ірану нядаўна заявіў, што дазвол на далучэньне да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі нельга лічыць стымулам у часе перамоваў.
Хаджыр Тэймурыан, аналітык зь Лёндану кажа, што гатовасьць ЗША аказаць эканамічную дапамогу зьвязаная зь жаданьнем атрымаць падтрымку Эўразьвязу ў вынясеньні ядзернай праграмы Ірану на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія заявілі, што падтрымаюць увядзеньне санкцыі супраць Ірану, калі Тэгеран ня будзе цалкам супрацоўнічаць зь Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі, і калі ён адновіць ўзбагачэньне ўрану.