Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану можа правесьці рэфэрэндум


БІШКЕК. Калі апазыцыя ў Кіргізстане будзе настойваць на правядзеньні датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, прэзыдэнт Аскар Акаеў можа аб’явіць рэфэрэндум, каб пацьвердзіць свае паўнамоцтвы і магчыма падоўжыць іх яшчэ на пяць гадоў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэзыдэнта. У краіне працягваюцца акцыі пратэсту – апазыцыя патрабуе адмяніць вынікі першага туру парлямэнцкіх выбараў і адправіць у адстаўку ўрад і прэзыдэнта. Другі прэзыдэнцкі тэрмін Акаева завяршаецца ў кастрычніку.
XS
SM
MD
LG