Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану -- пра барацьбу з узбэцкімі баявікамі-ісламістамі


ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф мае намер рашуча змагацца з узбэцкімі баявікамі-ісламістамі і ліквідаваць іх сховішчы на пакістанскай тэрыторыі. Мушараф заявіў падчас візыту ў Ташкент, што Пакістан не дапусьціць, каб тэрарысты выкарыстоўвалі яго тэрыторыі для падрыхтоўкі нападаў на іншыя дзяржавы. Прэзыдэнт Пакістану прызнаў, што асобныя групы баявікоў Ісламскага руху Узбэкістану хаваюцца ў гарах на пакістана-аўганскай мяжы. Улады Узбэкістану ўскладаюць на баявікоў гэтага руху адказнасьць за тэракты апошніх гадоў.
XS
SM
MD
LG