Ва ўсім сьвеце вядомая нігерыйская наркатычная мафія. Але, аказваецца, гэтая афрыканская краіна падаравала і назву новаму злачынству, якое распаўсюдзілася са зьяўленьнем інтэрнэту і аказаньня фінансавых паслугаў на адлегласьці. Вось што патлумачылі мне ў міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі пра гэтае злачынства:
(Супрацоўнік міністэрства: ) “Нігерыйскія лісты – гэта лісты, якія рассылаліся буйным прадпрыемствам ці бізнэсоўцам, ад якіх можна ўзяць вялікія грошы. Гэта такая прапанова празь ліст ці праз інтэрнэт: “ Вы можаце атрымаць вялікія грошы, калі дашлеце нам невялікую колькасьць грошай”.
Але якое дачыненьне маюць гэтыя афрыканскія махлярствы да Беларусі? Зь нядаўняга часу – самае непасрэднае. Паводле беларускіх сьледчых у краіне ужо зарэгістравана некалькі выпадкаў, калі беларускія бізнэсоўцы станавіліся ахвярамі злачынцаў, якія дзейнічаюць паводле нігерыйскай схемы.
Больш за іншых пацярпеў адзін вядомы бізнэсовец, які зарабляў на будоўлі камэрцыйных аб’ектаў. У гэтага чалавека ўзьнікла патрэба ў атрыманьні вялікага крэдыту для буйнога праекта – будаўніцтва супэрмаркета. Бізнэсоўцу патрэбна было пазычыць 10 мільёнаў даляраў, і ён разьмясьціў адпаведны запыт ў інтэрнэце.
На запыт прыйшла прапанова з Паўднёваафрыканскай краіны, ад пэўнай асобы зь вялікімі сувязямі ў фінансавых колах. Але, паводле ўмоваў, каб атрымаць 10 мільёнаў, трэба было толькі сплаціць каля 30 тысяч даляраў падаткаў ды некалькі тысяч за паслугі. Даверлівы беларус пералічыў грошы на пазначаны рахунак, але пасьля гэтага ягоныя турботы не закончыліся. На наступным этапе ад кліента запрасілі платы за сэртыфікат, які сьведчыў, што грошы не заробленыя на гандлі зброяй, потым яшчэ і яшчэ за пэўныя паслугі. Калі беларускі бізнэсоўца вырашыў усё ж зьвярнуцца ў міліцыю, ягоны кашалёк схуднеў амаль на 200 тысяч даляраў.
Цяпер гэтай справай займаюцца сьледчыя ўправы крадзяжоў у сфэры высокіх тэхналёгіяў. Яны кажуць, што шанцаў вярнуць грошы няшмат. Вывучэньне ў інтэрнэце інфармацыі, якой карыстаўся беларускі бізнэсовец, паказала, што ён патрапіў у сеціва міжнародных злачынцаў, знайсьці якіх вельмі складана. Таму пакуль тым, хто спадзяецца атрымаць праз інтэрнэт крэдыт, сьледчыя раяць не быць сквапнымі ды не эканоміць на кансультацыях. А галоўнае – не шукаць лёгкіх грошай.