КАІР. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак прапанаваў парлямэнту ўнесьці зьмены ў канстытуцыю краіны, паводле якіх у прэзыдэнцкіх выбарах змогуць удзельнічаць некалькі кандыдатаў. У тэлезвароце Мубарак падкрэсьліў, што гэтыя прапановы затым будуць прапанаваныя на ўсенародны рэфрэндум да прэзыдэнцкіх выбараў у верасьні. Паводле дзейнага эгіпецкага заканадаўства, кандыдатам у прэзыдэнты краіны можа стаць толькі адзін чалавек, якога прапаноўвае парлямэнт. У цяперашнім парлямэнце бальшыня належыць Нацыянальнай дэмакратычнай партыі, якую ачольвае Мубарак.