Хто накіраваўся ў Вену і якая мэта гэтага візыту афіцыйнай дэлегацыі? У яе складзе дэпутат Міхаіл Арда і сэнатарка Натальля Андрэйчык. Дарэчы, ніводзін дэпутат зь беларускай дэпутацыі ў Парлямэнцкай асамблеі ад Палаты прадстаўнікоў не паехаў у Вену. Так, Сяргей Гайдукевіч заявіў Інтэрфаксу, што ў Палаце адбываюцца нейкія незразумелыя рэчы і таму цяжка ўцяміць, хто каго прадстаўляе. Спадар Гайдукевіч вырашыў самастойна езьдзіць у замежныя камандаваньні без адпаведнага рашэньня Савета палаты.
Прыбыла ў Вену таксама кіраўніца рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі Ута Цапф. Пытаньне да яе – ці будзе ў часе працы Асамблеі разглядацца беларуская праблематыка і ў якіх рамках?
(Цапф: ) “Рабочая група будзе размаўляць зь беларускай дэлегацыяй пра тое, пра што мы ўжо даўно дамовіліся – аб правядзеньні сэмінараў, як гэта дакладна будзе выглядаць і ў які час”.
Нагадаю, што напачатку лютага ў Менску знаходзілася дэлегацыя рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на чале з Утай Цапф. У часе яе сустрэчы з віцэ-старшынём Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Забалотцам беларускі бок станоўча выказаўся наконт ідэі правядзеньня гэтых сэмінараў. Адзін з іх атрымаў назву “Вывучэньне пэрспэктываў для Беларусі ў рамках Праграмы добрасуседзтва Эўразьвязу”.
Ута Цапф ясна выказалася за тое, каб у сэмінарах прымалі ўдзел прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці. Чаму не паехалі ў Вену прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі? Спадарыня Ута Цапф сказала, што ёй нічога невядома аб прыезьдзе апазыцыі на зімовую сэсію Парлямэнцкай асамблеі:
(Цапф: ) “Яны, як правіла, прыяжджаюць на штогадовыя сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, але не на зімовыя сэсіі Асамблеі, бо зімовая сэсія мае занадта малы фармат і тут няма магчымасьцяў для правядзеньня мерапрыемстваў з мэтай якога-небудзь дыялёгу. Але на штогадовую сэсію Асамблеі, якая адбудзецца ў ліпені ў Злучаных Штатах, дэлегацыя беларускай апазыцыі зноў прыедзе”.
Кіраўніца рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі Ута Цапф пакуль не была гатовая распавесьці, што чакаць ад летняй штогадовай сэсіі. Невядома, ці ўдасца рабочай групе дамовіцца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску пра пэўны фармат трохбаковай супрацы з удзелам апазыцыі.
У Менску, нагадаю, спадар Сяргей Забалоцец пагадзіўся на правядзеньне сэмінараў, але ня выключана, што ў Вене прадстаўнікі афіцыйнага Менску могуць завочна паправіць такія дамоўленасьці. Нездарма туды камандавалі не самога Сяргея Забалотца, які зьяўляецца яшчэ і кіраўніком дэпутацыі Палаты ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, а спадара Арду, які не ўваходзіць нават у склад камісіі Палаты па міжнародных справах.
На які ж фармат трохбаковай супрацы разьлічвае апазыцыя? Пытаньне да старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
(Лябедзька: ) “Калі будзе нейкі дыялёг, арганізаваны па канкрэтным пытаньні, напрыклад, па зьмяненьні выбарчага заканадаўства, і будзе праводзіцца круглы стол ці ў Менску, ці ў Вене, ці ў Варшаве, мы абавязкова будзем прымаць удзел у гэтым, таму што гэта закранае нашы інтарэсы. А займацца выключна палітычным турызмам – я асабіста ня бачу ў гэтым абсалютна ніякай мэтазгоднасьці”.