Украінскі прэзыдэнт паляцеў у Брусэль адразу пасьля сустрэчы ў Кіеве з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым, якому Віктар Юшчанка пацьвердзіў, што Расея застаецца стратэгічным партнэрам Украіны. Хаця ўкраінскі лідэр увесь час кажа, што нельга гаварыць пра выбар “або Расея, або Эўропа”, у Брусэлі ён заявіў наступнае:
(Юшчанка: ) “Курс на інтэграцыю ў эўрапейскія ды эўраатлянтычныя структуры ад сёньня будзе вызначаць стратэгію й тактыку нашай палітыкі. Мы лічым, што ўдзел Украіны ў эўраатлянтычнай супольнасьці дэмакратычных народаў узмоцніць мір і бясьпеку на ўсім эўрапейскім кантынэнце. Мы гатовыя прыкласьці ўсе намаганьні дзеля дасягненьня гэтай высакароднай мэты”.
Адной з галоўных тэмаў унутрыпалітычнага жыцьця Ўкраіны застаецца вывад вайскоўцаў гэтай дзяржавы зь Іраку – там цяпер знаходзіцца больш за паўтары тысячы ўкраінскіх жаўнераў. За паўтары гады знаходжаньня ў Іраку там загінула 17 украінцаў.
У Брусэлі Віктар Юшчанка нагадаў, што падчас знаходжаньня ў апазыцыі ён выступаў за вывад украінцаў зь Іраку, але сказаў:
(Юшчанка: ) “Мы за вывад украінскага вайсковага кантынгенту з Іраку. Гэты вывад будзе адбывацца ў рамках цесных кансультацыяў з нашымі партнэрамі й саюзьнікамі. Гэта будзе апэрацыя, якая будзе камфортнаю для ўсіх удзельнікаў урэгуляваньня гэтага канфлікту, улучна зь ірацкім нацыянальным урадам, які, мы спадзяемся, хутка будзе сфармаваны”.
Віктар Юшчанка сказаў таксама, што Ўкраіна ў супрацоўніцтве з НАТО гатовая далучыцца да Пляну дзеяньняў у справе падрыхтоўкі да сяброўства ў гэтым альянсе. Такі ж супольны Плян дзеяньняў Украіна напярэдадні падпісала з Эўразьвязам.
Пра вызначаныя тэрміны ўступу Ўкраіны ў НАТО ды Эўразьвяз пакуль ніхто не гаворыць, а спадар Юшчанка з гэтай нагоды заявіў: “Найбольш гэта залежыць ад Украіны”.