БІШКЕК: У шэрагу рэгіёнаў Кыргістану адбыліся дэманстрацыі ўдзельнікі якіх патрабуюць дазволіць апазыцыйным лідэрам удзельнічаць у нядзельных выбарах. Некалькі сотняў чалавек заблякавалі галоўную аўтамагістраль ў правінцыі Кахкор. У раёне Джалалабаду каля 500 дэманстрантаў таксама блякуюць дарогу паміх Ошам і Бішкекам. Яны пратэстуюць супраць адхіленьня ад удзелу ў выбарах мясцовага апазыцыйнага дзеяча Курманбека Бакіева. Гэты палітык заявіў, што будзе ўдзельнічаць у якасьці кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у наступным годзе. Падобныя дэманстрацыі з блякадай дарог адбываюцца таксама ў рэгіёне Іссык-Кул і ў правінцыі Тонг.