22 лютага 1799 году славуты паэт і наш зямляк Адам Міцкевіч быў хрышчаны ў Наваградзкім фарным касьцёле. Гэты касьцёл, заснаваны яшчэ ў XIV стагодзьдзі вялікім князем Вітаўтам, захаваўся да нашых дзён і знаходзіцца ў Наваградку побач з Замкавай гарой. Некалі таксама ў гэтым касьцёле вялікі князь Ягайла ўзяў шлюб з польскай каралевай Ядвігай. У гонар хрышчэньня Міцкевіча на храме прымацаваная памятная шыльда.
22 лютага 1862 году пакінуў гэты сьвет клясык беларускага жывапісу Вінцэнт Дмахоўскі. Родам ён з Нагародавічаў цяперашняга Дзятлаўскага раёну. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, браў удзел у антырасейскім паўстаньні 1831 году, жыў нейкі час на эміграцыі. Назвы ягоных жывапісных палотнаў гавораць самі за сябе: “Радзіма”, “Возера Сьвіцязь”, “Вуліца ў Вільні”, “Руіны замку ў Гальшанах”, “Дом Міцкевіча ў Наваградку”.
22 лютага 1972 году затанула савецкая атамная падводная лодка К-19. Сярод іншых ратавальнікаў судна тады загінуў ураджэнец Беларусі, падводнік Казімір Марач. Сёньня ягоным імем названыя вуліцы ў Пружанах і Ружанах.
22 лютага 1997 году ў Менску адбыўся апазыцыйны “Марш пустых каструляў”. 300 жанчынаў, трымаючы міскі, рондалі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі “Грошы, што ідуць на ОМОН — дзецям на лекі”, “Мужыкі, падыміцеся з каленяў. Мы любім герояў, а не халуёў”.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 22 лютага ў розныя гады, згадаем сёньня першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, нямецкага філёзафа Артура Шапэнгаўэра і нямецкага фізыка Генрыха Герца, заснавальніка электрадынамікі, у гонар якога названая адзінка частаты.
22 лютага 1889 году прыйшоў на сьвет беларускі мовазнаўца і пэдагог Мікола Байкоў. З 1913 году ён настаўнічаў у менскіх школах, а ў 1920-я гады стаў вучоным сакратаром Акадэміі Навук Беларусі. Мікола Байкоў знакаміты сваёй працай па стварэньні слоўнікаў беларускай мовы, якія ён складаў разам зь пісьменьнікам Максімам Гарэцкім і акадэмікам Сьцяпанам Некрашэвічам.