ТАШКЕНТ. Узбэцкі суд асудзіў сёньня колішняга чэмпіёна сьвету ў барацьбе таэквандо Эльмурода Нурахунава да шасьці гадоў турмы паводле абвінавачаньня ў прыналежнасьці да забароненай ісьлямісцкай партыі “Хізб-ут-Тахрыр”. Нурахунаў і яшчэ два абвінавачаныя не прызналі сваёй віны. Нурахунаў быў арыштаваны летась у верасьні, пасьля таго, як ягоная жонка паведаміла паліцыі аб ягонай прыналежнасьці да ісьлямісцкай партыі. Пазьней яна адклікала свае сьведчаньні, сказаўшы, што схлусіла, каб адпомсьціць мужу, які хацеў зь ёй разьвесьціся.