ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі авіягігант “Боінг” прадставіў новую мадэль самалёта, які зможа ажыцьцяўляць бесьперасядкавыя палёты паміж любымі пунктамі сьвету. “Боінг-777-200 LR”, або, як яго будуць называць, “Вэрлдлайнэр”, можа прыняць на борт 301 пасажыра й перавезьці на адлегласьць да 17 тысяч 466 кілямэтраў. Першы палёт новага самалёта заплянаваны на сакавік.