КІЕЎ. Прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што яе кабінэт будзе змагацца з кантрабандай на межах краіны. Як паведаміла Цімашэнка ў панядзелак па завяршэньні паседжаньня ўраду, у розныя рэгіёны для барацьбы з кантрабандай будуць накіраваныя мабільныя групы з прадстаўнікоў розных ведамстваў і сілавых структур.
Як заявіла Цімашэнка, урад мае намер ініцыяваць зьмены ў падатковым і бюджэтным заканадаўстве , накіраваныя на падтрымку ўкраінскіх вытворцаў і паляпшэньне фінансаваньня сацыяльных праграмаў