Калектыў “Биржы Информации” на сёньняшні дзень захаваўся цалкам. Увесь гэты час журналісты рабілі інтэрнэт-вэрсію газэты (www.gazeta.grodno.by), у якой былі і навіны, і аналітычныя матэрыялы, і фотарэпартажы. Праўда, чытачы сайту — збольшага гарадзенцы, якія сёньня жывуць у замежжы — і ў ЗША, і ў Канадзе, і нават у Анголе. З нагоды некаторых публікацыяў на сайце ўзьнікаюць дыскусіі. Фінансава рэдакцыя выжывала наступным чынам, гаворыць галоўны рэдактар “Биржи Информации” Алена Раўбецкая:
(Раўбецкая: ) “Рэклямны аддзел займаўся рэклямай не для газэты, мы рабілі малую паліграфію — візыткі, падрыхтавалі буклет, і рэклямісты самі сябе пракармілі. Грошай, атрыманых ад продажу газэты і ад рэклямы ў лістападзе, хапіла, каб пражыць два месяцы”.
Галоўны рэдактар гаворыць, што кожны дзень рэдакцыя працавала, прыходзілі людзі, прыносілі скаргі, лісты. Чытачы адаслалі нямала лістоў у Міністэрства інфармацыі, жадаючы чым хутчэй зноў атрымліваць газэту. Сёньня рэдакцыя рыхтуецца да выхаду новага нумару.
(Раўбецкая: ) “Цяпер трэба аднаўляць дагаварныя адносіны з “Саюздрукам”, аблпоштай, патэлефанавалі ва ўсе крамы, дамовы ўжо падпісваюцца. Адзінае, друкарня не падпісвае з намі пакуль дамову”.
Праўда, паспрыяць паабяцаў кіраўнік ідэалягічнай управы аблвыканкаму Ўладзімер Амелька, да якога днямі хадзілі размаўляць прадстаўнікі “Биржи Информации” ды іншых незалежных выданьняў. Адзінае, што спадар Амелька адмовіўся адклікаць свой ліст у дзяржаўныя ўстановы, якім ён рэкамэндаваў не даваць рэкляму ў незалежныя газэты. З гэтай прычыны Алена Раўбецкая лічыць, што ў сакавіку газэта будзе мець менш рэклямы.
Выданьне газэты было прыпынена ў час падпісной кампаніі, таму страчаны падпісчыкі. Рэдактар гаворыць, што апошні нумар меў наклад каля 9 тысяч, але цяпер яны надрукуюць 6 тысяч асобнікаў. Каб аднавіць былы наклад, спатрэбіцца прынамсі паўгоду, лічыць Алена Раўбецкая.