Паводле Іваноўскага, яму тэлефанаваў участковы, сказаў прыйсьці ў пастарунак. Аднак тыя, хто патрабаваў адчыніць дзьверы майстэрні, не прадстаўляліся і не паведамлялі пра свае намеры. Учора ўвесь час побач з майстэрняй Іваноўскага дзяжурылі машыны, і два чалавекі ў цывільным цікавалі на вуліцы. Сам ён разумее, што прычына ў ягоным удзеле ў прадпрымальніцкім руху.
(Іваноўскі: ) “Быў праведзены сход прадпрымальнікаў, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх рынкаў, прынялі рашэньне аб падтрымцы прадпрымальнікаў гораду Пінску — на 10-га прызначылі аднадзённы страйк. І было рашэньне прынята аб падрыхтоўцы бестэрміновага страйку з 1 сакавіка. Таму што сёньняшнія правілы гульні з боку ўлады такія, што прадпрымальнік ня ў стане іх выканаць і для яго гэта азначае — аддаць увесь тавар пад канфіскат і пад штрафы”.
Паводле рашэньне сходу прадпрымальнікаў была выпушчана ўлётка пад шыльдай “Гарадзенскага выбару”, і на ёй стаіць прозьвішча Іваноўскага.
(Іваноўскі: ) “Улады не баяцца таго, што ня будзе прадпрымальнікаў, улады баяцца жывога чалавека на плошчы перад сваім адміністрацыйным будынкам. Маўляў, у нас павінна быць усё спакойна, як на могілках, у нас народ усім задаволены і ўсё падтрымлівае... Гэта яны і спрабуюць ажыцьцявіць”.
Паводле рашэньня сходу прадпрымальнікаў, заўтра а 11-й гадзіне яны будуць зьбірацца ў гарадзенскім Старым парку ў цэнтры гораду. Зьміцер Іваноўскі лічыць, што міліцыя імкнецца зрабіць немагчымым ягоны ўдзел у заўтрашняй акцыі. Дарэчы, ад прадпрымальнікаў паступаюць зьвесткі, што міліцыянты высочваюць тых, хто раздае на рынках улёткі з заклікам прыйсьці заўтра ў гарадзкі парк, дзе будуць зьбірацца прадпрымальнікі.