Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Палестына абвясьцілі замірэньне


ШАРМ-ЭШ-ШЭЙХ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон і лідэр Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас абвясьцілі пра неадкладнае спыненьне агню – пасьля чатырох гадоў канфлікту. Ізраільска-палестынскі саміт адбыўся ў эгіпецкім горадзе Шарм-эш-Шэйху. Выступаючы на саміце, Шарон выказаў спадзяваньне, што палестынцы на чале з Абасам створаць сувэрэнную дзяржаву.

(Шарон: ) “Сёньня падчас сустрэчы з спадаром Абасам мы дамовіліся, што палестынскі бок пакладзе канец усім нападам на ізраільцаў, а тым часам Ізраіль спыніць усе вайсковыя апэрацыі супраць палестынцаў. Мы спадзяемся, што зь сёньняшняга дня пачнецца новая эра надзеі й міру”.

У сваю чаргу Абас падкрэсьліў, што для палестынцаў надышоў час здабыць свабоду. Тым часам палестынская групоўка “Хамас” заявіла, што не абавязваецца прытрымлівацца абвешчанага Махмудам Абасам замірэньня.
XS
SM
MD
LG