Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўкі Валянціны Налівайкі гатовы далучыцца ейны муж


Алег Супрунюк, Берасьце Паводле словаў Сяргея Налівайкі, які працуе ў Івацэвіцкім дарожна-эксплюатацыйнае упраўленьні, ён можа гэта зрабіць, калі жонка будзе вымушаная спыніць сваю акцыю пратэсту.

Валянціна Налівайка зь вёскі Яглевічы Івацэвіцкага раёну галадае ўжо шаснаццаты дзень. Такім чынам яна спрабуе прыцягнуць увагу ўладаў да свайго канфлікту з мясцовымі міліцыянтамі.

4 лютага спадарыня Налівайка мяркуе паведаміць пра гэты канфлікт прадстаўнікам замежных амбасадаў, якія наведаюць Івацэвіцкі раён з нагоды чарговага дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG