ДАВОС, ШВЭЙЦАРЫЯ. Палітычныя лідэры і бізнэсоўцы з усяго сьвету сёньня сустрэнуцца тут, каб распачаць 5-дзённы штогадовы Усясьветны эканамічны форум. На яго зьедуцца 2500 чалавек. Да іх павінны зьвярнуцца францускі прэзыдэнт Жак Шырак і брытанскі прэм’ер Тоні Блэр. Чакаецца, што выступяць таксама нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр, украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка і старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Арганізатары зазначаюць, што форум наведаюць кіраўнікі больш за 20 краінаў альбо іхніх урадаў. Сярод тэмаў для абмеркаваньня—змяненьне клімату на Зямлі, глябалізацыя, сытуацыя на Блізкім Усходзе, бядота ў сьвеце ды іншыя.