Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя патрабуе зьмены назвы суседняй Македоніі


АФІНЫ. Македонскі прэзыдэнт Бранка Црвенкоўскі сказаў, што патрабаваньне Грэцыі да ягонай краіны было падобным да шантажу. Грэцыя запатрабавала, каб была зьменена назва краіны, калі Македонія жадае стаць удзельніцай Эўрапейскага Зьвязу і НАТО. У інтэрвію грэчаскай газэце “Кацімэрыні” Црвенкоўскі зазначыў, што Грэцыя выкарыстоўвае свой удзел у гэтых арганізацыях для ціску на Македонію. Афіны сьцьвярджаюць, што выкарыстаньне суседняй краінай назвы Македонія мае на ўвазе прэтэнзіі да вобласьці самой Грэцыі, якая таксама называецца Македоніяй. Црвенкоўскі прапануе, каб назва Рэспубліка Македонія выкарыстоўвалася ў міжнародных адносінах. А ў двухбаковых адносінах з Грэцыяй знойдзена ўзаемапрымальнае рашэньне. Саступаючы ціску Грэцыі, ААН і Эўразьвяз выкарыстоўваюць цяпер назву—Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія.
XS
SM
MD
LG