БАГДАД. Намесьнік ірацкага прэм’ера Бархам Саліх наведаў горад Халабжу, дзе гэтак званы “хімічны Алі” ужыў некалі хімічныя сродкі супраць мірных жыхароў падчас кіраваньня Садама Хусэйна. У гэтым паўночнаірацкім горадзе тады загінулі прыблізна 5 тысяч чалавек. Рэжым Хусэйна хацеў такім чынам задушыць паўстаньне курдаў. Намесьнік прэм’ера сказаў, што суд над “хімічным Алі” адбудзецца менавіта ў гэтым горадзе, каб на працэсу прысутнічалі сваякі тых, хто быў атручаны баявымі газамі.