ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Джордж Буш паабяцаў сёньня працягнуць барацьбу супраць тэрарызму ў час яго другога прэзыдэнцкага тэрміну. Пра гэта ён сказаў у штотыднёвым выступе па радыё. Буш сказаў, што пасьля 11 верасьня 2001 году ЗША абясшкодзілі нямала тэрарыстаў і вызвалілі ў сьвеце мноства людзей ад уціску: “Наш народ падтрымае народы Афганістану ды Іраку, паколькі яны будуюць свабодныя і дэмакратычныя грамадзтвы ў іхніх краінах. Бо калі Амэрыка дае слова, дык Амэрыка павінна трымаць сваё слова”.
Буш таксама сказаў, што бясьпека амэрыканцаў унутры краіны ўсё больш залежыць ад посьпехаў свабоды па-за межамі Злучаных Штатаў.
Буш таксама сказаў, што бясьпека амэрыканцаў унутры краіны ўсё больш залежыць ад посьпехаў свабоды па-за межамі Злучаных Штатаў.