МАСКВА. Францускі бок сёньня заявіў, выступае за больш шчыльныя сувязі паміж Расеяй ды Эўразьвязам, асабліва ў пытаньнях абароны. Францускі міністар абароны Мішэль Аліёт-Мары, знаходзячыся ў Маскве, сказаў: Францыя мяркуе, што наладжваць адносіны трэба ня толькі паводле гэаграфічнага чыньніка, але і з увагі на пэўныя выклікі ў сьвеце, якім супрацьстаяць Расея ды Эўразьвяз.