Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет адгукаецца на інаўгурацыю Буша


БЭРЛІН, СТРАСБУР, ПАРЫЖ, ПХЭНЬЯН, МЕНСК. Лідэры шматлікіх краін сьвету накіравалі віншаваньні прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу з выпадку яго інаўгурацыі. Урад Нямеччыны павітаў намер Буша падтрымліваць краіны на шляху да дэмакратыі. Эўрапейскі Зьвяз асабліва адзначыў выказанае прэзыдэнтам ЗША жаданьне ажывіць дачыненьні з Эўропаю. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барнье параіў Бушу зьвярнуць большую ўвагу на нізкі курс амэрыканскага даляра. Пакістан назваў прэзыдэнта ЗША сваім “найлепшым сябрам”. У сваю чаргу Паўночная Карэя, камэнтуючы інаўгурацыю Буша, назвала яго “разбуральнікам дэмакратыі”. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “Бушава свабода залітая крывёю пад пахам нафты”.
XS
SM
MD
LG