Пра гадавіну сьмерці Леніна, якую ў савецкія часы адзначалі, як адну з найбольш трагічных датаў у гісторыі краіны, не ўзгадаў ніводны з маіх суразмоўцаў. А пра асобу Леніна выказваліся наступным чынам:
(Спадар: ) “Была такая асоба ў гісторыі, шмат чаго зрабіў. Добрага ці благога – гэта ўжо іншае пытаньне. Ну, зрабіў і зрабіў”.
(Юначка: ) “Ленін быў, усе гэта ведаюць, бо вядомая асоба. Але, калі размаўляць пра яго, што ён добры ці благі, я гэтак яго ў сваім жыцьці ня ўзгадваю”.
(Юнак: ) “Гэта вельмі магутны чалавек, які перамяніў жыцьцё не сабе, а ўсяе краны. Ён пабудаваў новую краіну, нацыю, людзей узьняў, дапамог ім паверыць у сябе”.
(Спадарыня: ) “Пра Леніна хачу сказаць, што, можа быць, было ў яго і многа добрага. Але, памятаю, як нам па палітэканоміі казалі, што ўсе будуць мець па чатыры ці пяць касьцюмаў. А я думаю – а калі мне захочацца шосты касьцюм мець? Словам, мы некалі ганарыліся, але, пэўна, у нас было скажонае ўяўленьне”.
(Юнак: ) “Кепска знаю пра Леніна – ні станоўчага, ні адмоўнага”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што гэтага чалавека ня варта забываць, бо мы павінныя памятаць сваю гісторыю”.
(Спадар: ) “Нічога добрага сказаць не магу. Некалі сьвята верыў, нават камуністам быў, але зараз… Надта шмат вядомым стала”.
(Юначка: ) “Ніяк не ацэньваю. Вельмі адмоўна, бо шмат дрэннага для краіны й для людзей зрабіў”.
(Юначка: ) “У мяне дваякае меркаваньне, бо мне здаецца, што зьнішчылі культуру ў той час. Усе адукаваныя прагрэсіўныя людзі пакінулі крану. Усе каштоўнасьці былі раскрадзеныя й панішчаныя, бо з так званай рэвалюцыяй і яе пралетарыятам з турмаў павыходзіла вельмі шмат нядобрых людзей. Вось так я ацэньваю”.
Менскія мінакі ня выказалі пратэсту, што на пляцы Незалежнасьці па-ранейшаму застаецца помнік Леніну. Адначасна, сёньняшнія ўлады забараняюць камуністам шэсьці ў гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі. Палітык і навуковец Тацьцяна Процька, якая ёсьць дасьледчыцай гісторыі таталітарнага савецкага рэжыму, гэтак пракамэнтавала сёньняшняе стаўленьне беларускага грамадзтва да асобы Леніна:
(Процька: ) “Нашае грамадзтва ня ведае, якая роля ў Леніна. Я належу да гісторыкаў, якія вывучалі асобу Леніна з гледзішча ягонай працы, як грамадзкага дзеяча. І, на жаль, не магу сказаць, што гэтая асоба станоўчая ў гісторыі Беларусі. Бо Ленін ёсьць аўтарам двух экспэрымэнтаў, якія рабіліся з цэлымі народамі. Гэта ваенны камунізм, калі былі адмененыя грошы й што можна было зрабіць толькі стварыўшы моцны рэпрэсіўны апарат. А затым зь Леніным зьвязваюць так званы НЭП.
Калі паглядзець уважліва, то Лукашэнка распачынаў сваю кар’еру паводле ленінскага прыкладу, і цяпер працягвае, будуе так званы НЭП. Але нават Ленін напрыканцы жыцьця зразумеў, што эканоміка краіны можа будавацца ці то паводле рынкавых правілаў, ці паводле карнага апарату, зладжанага Сталіным. Так бы мовіць, ленінскія ідэі настолькі непапулярныя нават у цяперашняй Расеі, што будаваць на гэтым нейкі піяр ужо ніхто не жадае, гэта адкінутае, як ня моднае. Але гэта нічога не азначае, бо насамрэч у Беларусі справа Леніна жыве й перамагае”.