Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы залаты мэдаль беларускіх біятляністаў у гэтым сэзоне заваявала Алена Зубрылава


RFE/RL На этапе Кубка сьвету ў біятлёне ў італьянскім мястэчку Антхольц-Антэрсэльва беларуска Алена Зубрылава заваявала залаты мэдаль у індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў.

Алена Зубрылава бяз промахаў прайшла ўсе чатыры агнявыя рубяжы, прадэманстравала высокую хуткасьць на дыстанцыі й прыйшла на фініш першай з часам 49 хвілінаў 39,2 сэкунды. Срэбраны мэдаль заваявала швэдка Ганна Оляфсан (+35,5 сэкундаў), трэці вынік дня паказала расейка Вольга Пылёва (+50,2 сэкундаў).

Гэта першы залаты мэдаль беларускай каманды ў гэтым сэзоне на этапах Кубка сьвету.
XS
SM
MD
LG