(Карэспандэнтка:) “Скажыце, калі ласка, ці адчулі вы на сваім дабрабыце, што эканамічны рост у Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, склаў летась больш як 11%?”
(Спадар: ) “Я лічу, што гэта ня вельмі адчулася на нашым дабрабыце. Як было некалькі год таму, так і засталося”.
(Спадар: ) “Я не сказаў бы, што ў нас нешта лепей стала. Тым, каму раней добра было, тым і цяпер добра. А для тых, хто раней біўся, працаваў, я думаю, што лепш ня стала”.
(Спадар: ) “Адчуў, ва ўсім”.
(Спадарыня: ) “Не, я лічу, што статыстыка падае крыху недакладныя зьвесткі”.
(Спадарыня: ) “Такое чула, але на сабе гэтага не адчула”.
(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, колькі гэта атрымліваецца на адну сям’ю, але калі параўнаць, як было наша жыцьцё летась і сёлета, дык асаблівай розьніцы я не адчувала”.
(Спадар: ) “Усё горш і горш на самай справе. Выбачайце, лічбаў я ня ведаю, але жыцьцё пагоршылася дакладна”.
(Спадарыня: ) “На сабе, мабыць, я нічога не адчула, але гарады на самой справе становяцца ўсё прыгажэйшыя ды прыгажэйшыя”.
(Спадарыня: ) “Адчула, заробак падвысіўся”.
(Спадар: ) “У мяне не палепшыўся”.
(Спадарыня: ) “Нязначна”.
(Спадар: ) “Узровень жыцьця нязначна палепшыўся, грошай як не было, так і няма, а статыстыцы я ўжо ня веру”.
(Спадар: ) “У нас усё адбываецца, як у стары забыты савецкі час: гавораць адно, пішуць другое, а думаюць трэцяе”.
(Спадарыня: ) “Абсалютна не. Кошты вельмі падвысіліся, харчаваньне стала больш дарагое, а заробкі гэткія ж маленькія. Наша эканамічная сытуацыя не палепшылася”.
(Спадарыня: ) “Заробкі — так, крыху падвысіліся, але не адчулі. 11% — гэта ня многа і ня мала — можа, крыху”.
(Спадар: ) “Не, не адчуў, бо, ведаеце, вельмі цяжка жыць”.