СТАКГОЛЬМ. Былая прэзыдэнтка рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Біляна Плаўшыч, якая сядзіць у швэдзкай турме, апублікавала мэмуары “Я сьведчу”, у якіх апісвае падзеі ў Босьніі ў 1990-ыя гг. 75-гадовая Плаўшыч была асуджаная на 11 гадоў вязьніцы Гааскім трыбуналам за ўдзел у ваенных злачынствах. Некалі яна добраахвотна здалася правасудзьдзю.