БАГДАД. Суніцкія ваяўнікі ў Іраку забілі ўчора больш за 20 чалавек, галоўным чынам паліцыянтаў і гвардзейцаў.
Напады на выбарчыя ўчасткі адбыліся ў паўднёвым ірацкім горадзе Мусаіб і ў паўночным Масуле. У Масуле таксама выкралі каталіцкага арцыбіскупа Базыля Георгеса Касмусу. Ватыкан назваў заклікаў неадкладна вызваліць сьвятара.
Галоўнакамандуючы кантынгентам ЗША ў Іраку генэрал Джордж Кэйсі заявіў, што 300 тыс. ірацкіх гвардзейцаў і вайскоўцаў кааліцыі будуць забясьпечваць выбары 30 студзеня ў Іраку, аднак ён ня сумняецца, што будуць акты гвалту. Міжтым каля мільёну іракцаў за межамі краіны пачалі рэгістравацца, каб узяць удзел у агульных выбарах.