Перадусім – ці адгукнуліся беларусы на заклікі дабрачыннай дапамогі пацярпелым ад цунамі жыхарам згаданых краінаў? Варта ўзгадаць, што толькі праз дзесяць дзён пасьля трагедыі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў пра аднаразовую гуманітарную дапамогу Шры-Лянцы. Адразу гаворка вялася пра груз на агульную суму ў 40 тысячаў даляраў, потым яна вырасла да 100 тысячаў, але цяпер Беларусь фігуруе ў сьпісе 60 дзяржаваў сьвету, якія адгукнуліся на агульную бяду. Сума, натуральна, істотна саступае дапамозе з боку іншых дзяржаваў, аднак МЗС не забываецца падкрэсьліць: Беларусь у сваёй гісторыі ажно 19 разоў накіроўвала гуманітарную дапамогу пацярпелым ад надзвычайных становішчаў рэгіёнам.
Што да актыўнасьці грамадзянаў, то сапраўды, заснаваны рахунак, на які могуць быць дасланыя сродкі дзеля дапамогі насельніцтву Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Такі ж рахунак адчыніла і прадстаўніцтва ААН у Беларусі. У абодвух выпадках, як кажуць супрацоўнікі гэтых структураў, актыўнасьць не высокая. Мажліва, прычынай досыць сьціплыя прыбыткі саміх беларусаў, якія і хацелі б дапамагчы, але і самі з задавальненьнем прынялі б якую-небудзь дапамогу. Слова супрацоўніку прадстаўніцтва ААН у Беларусі Ўладзімеру Шчэрбаву:
(Шчэрбаў: ) “Паступленьняў пакуль не было, хоць у заходніх краінах лік ідзе на дзесяткі мільёнаў ахвяраваньняў ад прыватных асобаў. Праўда, да нас у офіс тэлефанавалі людзі, якія хацелі б даць грошы, але – на пэўных ўмовах, якія мы выканаць ня можам. Таму схема такая: ёсьць рахунак, і калі ёсьць жаданьне і магчымасьці – можна туды грошы перавесьці… Асноўныя абавязацельствы ў справе аказаньня дапамогі ўсё ж робяцца ўрадамі краінаў. Але ў той жа час створаныя і дадатковыя магчымасьці для ахвяраваньняў з боку прыватных арганізацый”.
Паводле расейскіх СМІ, зараз у Тайляндзе адпачываюць некалькі тысячаў грамадзянаў Расеі: толькі на курорт Патайя штотыдзень робіцца дзесятак рэйсаў з Расеі. Апроч таго, у Бангкок шэсьць рэйсаў на тыдзень ажыцьцяўляе “Аэрафлёт”. Бальшыня беларускіх турыстаў карыстаецца паслугамі расейскіх авіяперавозчыкаў. Ці выпраўляюцца ў той рэгіён таксама і беларусы?
Тое, што такая тэндэнцыя мае месца – пацьвярджаюць і ў беларускіх турфірмах. Агенцтвы атрымалі цэлыя пакеты прывабных прапановаў ад расейскіх кампаніяў на адпачынак у тым рэгіёне: у шэрагу выпадкаў кошт адпачынку складае меншую суму, чым нават пералёт. Але нават пры тым, што прапануюцца курорты, не пацярпелыя ад цунамі – перадусім, гэта Патайя, Ча-ам, Хуа-Хін, разьмешчаныя у Сіамскай затоцы – выпадкі ад’ездаў у той рэгіён зь Беларусі адзінкавыя. Відавочна, страх стаць ахвярай эпідэміі перавышае спакусу адпачыць танна.
Аднак настроі сярод тых, хто колісь адпачываў у Тайляндзе ці на Шры-Лянцы, і нават патрапіў пад цунамі 26 сьнежня, досыць рашучыя. Так, Андрэй Карпонін, які ратаваўся ад хвалі на Мальдывах, а потым і на Шры-Лянцы, перакананы: туды ён яшчэ вернецца.
(Карпонін: ) “Мы ўсё роўна вельмі станоўча нацэленыя адносна адпачынку на Шры-Лянцы, і ўвогуле да краінаў таго рэгіёну. Яны адновяцца, і мы з задавальненьнем яшчэ шмат разоў там пабываем. Дай Бог толькі здароўя”.
Такое меркаваньне падзяляе і прадпрымальнік Аляксандар Півавар, які па чарзе адпачываў у Тайляндзе, Інданэзіі і на Шры-Лянцы. І тлумачыць – чаму:
(Півавар: ) “Нават ня ведаю, дзе і лепей… Пэўна, усё ж, у Тайляндзе. Гэта ўвогуле казачная краіна. Людзі надзвычай добразычлівыя. У параўнаньні з Эгіптам, з арабамі – неба і зямля. Усе вельмі адкрытыя, і калі нават дапусьціць, што “прыкідваюцца”, то вельмі добра гэта робяць, у гэта ахвотна верыш. А арабам ад цябе пастаянна штосьці патрэбна…”