Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 11 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 11 студзеня.

“Крыніца”, 1925 год:

“…беларусы гэта народ прадусім дэмакратычны, а разам з тым і рэвалюцыйны, каторы ня можа цярпець гэткай няроўнасьці, як бядак і абшарнік, тым-болей што гэтая няроўнасьць на Беларусі што ні шаг. Але гады ішлі — беларускі рух набіраў што-раз болей сілы і яснасьці. З гарадоў дайшоў ён да вёскі — і так пачаў сваю работу. І што-ж мы бачым? Бачым тое, што бачылі даўней на гарадах: да Беларусі горнуцца людзі бедныя, а багатыя чураюцца яе, а нават змагаюцца з ею…”

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“Мінуў Новы год. У парках, сквэрах, на плошчах нашага гораду яшчэ стаяць прыгажуні-ёлкі. Пакрасуюцца крыху ёлкі — і на дровы. А чаму б не пайсьці за некаторымі гарадамі нашай краіны, напрыклад, Тулы, дзе адшукалі выйсьце са становішча? Тут выкарыстоўваецца мэталічны ці зь іншага матэрыялу касьцюк са спэцыяльнымі адтулінамі, куды потым устаўляюць яловыя галінкі — і ёлка гатовая. Колькі ж мы зьберажэм ялінак — прыгажосьць нашых лясоў, багацьце нашай краіны!”

“Добры вечар”, 1995 год:

“Чаго вам хочацца, панове?” Так называецца вечарына, якую праводзіць 31 студзеня ў Мінскім Доме літаратара Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны з нагоды пятай гадавіны з дня прыняцця Закона аб мовах. Закон аб мовах быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 1990 года, аднак гэтыя пяць гадоў ён фактычна не выконваўся. Плануецца, што на вечарыне будзе прааналізаваны ход выканання закона, у прыватнасці, будуць адзначаны прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, якія карыстаюцца ў справаводстве дзяржаўнай мовай. Уся праграма будзе паказана ў прамым эфіры Беларускага тэлебачання”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG