Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі жаўнер, які служыў у ірацкай турме, сваю віну не прызнаў


ФОРТ ГУД (ШТАТ ТЭКСАС). Амэрыканскі вайсковец, якога лічаць завадатарам зьдзекаў над ірацкімі зьняволенымі ў турме Абу-Грэйб не прызнаў сябе вінаватым на распачатым сёньня судовым працэсе ў гэтай справе. Паводле адвакатаў абвінавачанага Чарлза Грэйнэра, ягонае камандаваньне загадвала яму змушаць зьняволеных да дачы паказаньняў. У выпадку прызнаньня віны Грэйнэру пагражаюць да 17 гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG