Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз разьмяркоўвае грошы для ахвяраў цунамі


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў і міністры аховы здароўя дзяржаваў Эўразьвязу зьбяруцца сёньня ў Брусэлі, каб скаардынаваць дзеяньні й сродкі ў справе дапамогі ахвярам цунамі. ЭЗ ужо паабяцаў пералічыць 2 мільярды даляраў, ня лічачы паасобных унёскаў урадаў і прыватных ахвяраваньняў з гэтых краінаў. Некаторыя ўрадоўцы занепакоеныя магчымым марнатраўствам і махлярствам і патрабуюць стварыць празрыстую сыстэму пералічэньня грошай.

Паводле Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, дакладная колькасьць ахвяраў трагедыі, якая адбылася 26 сьнежня, ніколі ня будзе вядомая – але, мяркуючы па ўсім, перавысіць 150 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG